Контакты

+375 (232) 344755
gymnasium-10@rambler.ru
ggymnasium10

ул. Волотовская, 9, 246050 Гомель, Беларусь
Открыть контакты

Расписания

Серебристый Пеликан

Абитуриент

УО ГГУ имени Ф.Скорины

УО ГГУ имени Ф.Скорины

Факультет иностранных языков

УО ГГУ имени Ф.Скорины

Факультет психологии и педагогики

Второе высшее образование в ГГУ им. Ф. Скорины

Национальный образовательный портал

Гомельский профориентационный портал

Отзывы


 

29 студзеня па 7 красавіка мы, студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, праходзілі педагагічную практыку ў ДУА “Гімназія №10 г.Гомеля”. У гімназіі створаны ўсе ўмовы для паспяховага праходжання практыкі студэнтамі. Мы адразу адчулі, што нам сапраўды пашчасціла, бо гэта адна з лепшых устаноў адукацыі ў горадзе, у якой працуе высокакваліфікаваны творчы калектыў. Асабліва цікавымі, запамінальнымі былі моманты, калі мы пазнаёміліся са сваімі першымі вучнямі. Напэўна, мы запомнім надоўга гэтыя шчырыя дзіцячыя вочкі, якія з такой цікавасцю і даверам глядзяць на цябе.

Першыя ўрокі ... Гэта ўсё роўна, што першыя крокі дзіцяці. Ён робіць некалькі ўдалых крокаў і спатыкаецца, падае. Але падымаецца і працягвае далей свой шлях. І ў выніку - цвёрда і ўпэўнена стаіць на сваіх нагах і бегае, ужо не спатыкаючыся. Вось і мы, студэнты-практыканты па беларускай мове і літаратуры, прыйшлі праводзіць свае першыя ўрокі. Дзесьці спатыкаліся, недзе «падалі», але падымаліся і ішлі далей. І толькі дзякуючы падтрымцы мудрых педагогаў гімназіі, вопытных знаўцаў роднай мовы Васіленка Наталлі Фёдараўны, Юрчанка Алены Валяр’янаўны, Несцяровіча Сяргея Уладзіміравіча змаглі цвёрда і ўпэўнена стаяць перад вучнямі на ўроках, яны заўсёды працягвалі нам руку дапамогі. Але самую вялікую падтрымку нашых настаўнікаў-прадметнікаў мы ўбачылі ў выключна падрыхтаваных вучнях,  якія з вялікай павагай, цікавасцю адносіліся да падрыхтоўкі да ўрокаў роднай мовы і літаратуры, заўсёды добрасумленна працавалі.

У працы з класнымі калектывамі вялікую дапамогу аказвалі нам і класныя кіраўнікі: Паніна Лідзія Аляксандроўна, Юрчанка Алена Валяр’янаўна, Смалякова  Алена Уладзіміраўна., Чучвага Вольга Аляксандраўна і  Курбатава Вольга Валер’еўна. Умелыя педагогі шчыра дзяліліся сваім вопытам, дапамагалі наладзіць узаемаадносіны з вучнямі. У нас атрымаліся цудоўныя, запамінальныя пазакласныя мерапрыемствы, класныя гадзіны, гутаркі на розныя тэмы, якія цікавілі нашых вучняў.

Педагагічная практыка стала важным этапам у нашай прафесійнай дзейнасці: адбывалася ўдасканаленне камунікатыўных, арганізатарскіх і пазнавальных уменняў.

Словы ўдзячнасці хочацца выказаць кіраўніку гімназіі, Бяспалай Ірэне Васільеўне, якая ў самы першы, самы адказны і хвалюючы дзень сустрэла нас з усмешкай, пажадала плённай працы з вучнямі. Мы ўдзячны ўсяму педагагічнаму калектыву гімназіі №10 за нашу лепшую першую практыку і цудоўных вучняў.

                                                           Студэнты УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”

Васіленка Я.У., Бялко А.С., Мякшун А.У.,

Лазарава А.В., Чэкан А.У.

 
Дария

Моя любимая школа!!! :) Гимназия потрясающая. Таких ярких учебных дней, как в этой школе, наверное, больше нигде не бывает. И праздники здесь празднуют весело и креативно, и людей творческих много, и учителя сильные. 

 

   З 8 верасня па 25 кастрычніка мы праходзілі педагагічную практыку ў гімназіі № 10. З першых дзён мы адчулі добразычлівае стаўленне адміністрацыі школы і педагагічнага калектыву да нас як пачынаючых педагогаў. Шчырыя словы ўдзячнасці хацелася б сказаць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Васіленка Наталлі Фёдараўне, Юрчанка Алене Валяр’янаўне і Несцяровічу Сяргею Уладзіміравічу, якія на працягу двух месяцаў не толькі дзяліліся сваім педагагічным вопытам, але і маральна падтрымлівалі нас. Гэта сапраўдныя майстры сваёй справы, настаўнікі з вялікай літары. Дзякуючы ім, педагагічная практыка праляцела на адным дыханні. Мы шмат узялі для сябе новага: пазнаёміліся з разнастайнымі прыёмамі і формамі работы на ўроках, набылі навыкі зносін з вучнёўскім калектывам. А цудоўныя педагогі, разумныя і кемлівыя дзеці ўмацавалі ўпэўненасць у правільнасці аднойчы зробленага намі выбару – стаць настаўнікам, прысвяціць сябе гуманнай прафесіі на зямлі – выхаванню чалавека.

   Творчых поспехаў, яркіх дасягненняў і перамог, гонару за сваю гімназію!!!

 

Студэнты УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”

Богдан Т.А., Дзегцярэнка Н.У., Федаровіч Т.Л.,

Бодрыкава Т.Я., Дзянісава А.А., Мішчанка Н.М.

 

Отличный преподователь.К каждому находит подход индивидуально.

 

Мне посчастливилось пройти педагогическую практику в Гимназии №10. И я очень рада, что попала в эту школу!! Преподавательский состав очень сильный, позитивный, добрый. Всегда рады студентам.  Ученики сильные и очень талантливые ребята!!! Практика прошла просто на ура! Преподаватели всегда в хорошем настроении, помогут,объяснят и просто поболтают на интересующие вас темы! Огромное спасибо хотелось бы выразить Ирине Ивановне и Елене Анатольевне  - это учителя, которые за все время на практике были нашими коллегами и стали для нас примером для подражания! Так же Екатерина Олеговне низкий поклон за помощь в классном руководстве и 6"А", ребята очень замечательные, милые и сплоченные. Было приятно поработать и получили массу позитивной энергии! Желаю Гимназии №10 только успехов, удачи и еще больше выдающихся ребят!

Спасибо огромное!!!! 

 

Яна адбылася! Дзявятая па ліку ў шматгадовай гісторыя існавання гімназіі № 10 гарадская навукова-даследчая канферэнцыя "Свабодны выбар". Сама назва нашай канферэнцыі тлумачыць даволі шырокія абсягі навуковых схільнасцей яе ўдзельнікаў.

Дарэчы, не ўсе гімназіі могуць пахваліцца такім шырокім дыяпазонам прадметных секцый. Нягледзячы на пераважна англамоўную навучальную арыентацыю нашай установы, ужо традыцыйна свае дасягненні могуць прадставіць аматары матэматыкі і фізікі, біялогіі, хіміі і геаграфіі, беларускай і рускай філалогіі, агульнай гісторыі і гісторыі Беларусі, сацыялогіі, культуралогіі, этыкі і псіхалогіі, краязнаўства нарэшце.

13 студзеня, ціхім зімовым ранкам, калі ваколіцы гімназіі ўрачыста аздобіліся шэранню - аб'інелыя яліны, клёны, бярозы, віталі ўдзельнікаў сваёй строгай непаўторнай прыгажосцю.

Трэба адзначыць, што арганізатары канферэнцыі паклапаціліся пра зладжанасць і аператыўнасць работы секцый. Шаноўная камісія кожнай секцыі пасля папярэдняга строгага адбору работ (у пісьмовым варыянце) выслухоўвае выступленні (абарону работы аўтарамі з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі) і выносіць свой вердыкт адразу пасля абмеркавання. Дыпломы пераможцам уручаюцца ў гэты ж дзень, не пазней.

У рабоце дзевяці секцый канферэнцыі ў складзе  журы прымалі ўдзел выкладчыкі-навукоўцы Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф. Скарыны.

Дзеля аб'ектыўнасці ацэнкі конкурсных работ настаўнікі ДУА "Гімназія № 10 г. Гомеля" ў склад журы не ўваходзілі.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ЗНАМЕНАТЕЛЬНЫЕ ДАТЫ 2018 ГОДА

  • 80 лет Гомельской области
  • 75 лет Освобождения Гомельской

области от немецко-фашистских захватчиков

  • 2017/2018 учебный год – год

классного руководителя в

Гомельской области

  • 100 лет Вооружённым силам

Республики Беларусь

  • 100 лет Комсомолу

    Мы изучаем китайский

    Электронный дневник

    Серебристый Пеликан

    Белорусская республиканская пионерская организация

    БЕЛГОССТРАХ

    Книга Беларуси XIV-XVIII веков

    Книга Беларуси XIV-XVIII веков

    Портал Президента Республики Беларусь

    Министерство образования Республики Беларусь

    Гомельский облисполком

    Отдел образования Гомельского горисполкома

    Введите заголовок

    Могилевский институт МВД Республики Беларусь