Контакты

+375 (232) 344755
gymnasium-10@rambler.ru
ggymnasium10

ул. Волотовская, 9, 246050 Гомель, Беларусь
Открыть контакты

Абитуриент

УО ГГУ имени Ф.Скорины

УО ГГУ имени Ф.Скорины

Факультет иностранных языков

УО ГГУ имени Ф.Скорины

Факультет психологии и педагогики

Второе высшее образование в ГГУ им. Ф. Скорины

Национальный образовательный портал

Гомельский профориентационный портал

Центр творчества детей и молодежи центрального района г.Гомеля

«POMOGUT.BY»

Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании.

Безопасный маршрут

Тыдзень мовы і літаратуры

 

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

 

                                              Уладзімір Караткевіч  


“Дала мне маці гэту мову...”

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

У гімназіі №10 г. Гомеля адзначаць гэты дзень стала добрай традыцыяй. Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры трэба давесці да вучняў значнасць такога свята, дапамагчы ўсвядоміць думку аб неабходнасці клапаціцца пра бытаванне роднай мовы. У святой справе адраджэння беларускай нацыянальнай культуры і мовы настаўнікі абапіраюцца на лепшыя гімназічныя традыцыі: святкаванне Каляд з ваджэннем казы, свята Гукання вясны, сустрэчы з майстрамі беларускага слова – паэтамі і празаікамі, конкурсы чытальнікаў, удзел у навукова-даследчых канферэнцыях і інш.

Сёлета 21 лютага з раніцы ў гімназіі гучалі песні беларускіх выканаўцаў, гімназісты пры ўваходзе дарылі арыгінальныя паштоўкі са слоўнічкамі “Не маўчы па-беларуску”. Прыемна было пачуць беларускае слова на перапынках ад калег-настаўнікаў і вучняў. Добра выглядалі з густам аформленыя  інфармацыйныя стэнды. На свята матчынай мовы праведзены шэраг мерапрыемстваў: віктарына-падарожжа “Скарына – сейбіт асветы”, акцыя “Гадуем беларусаў” з караоке па-беларуску, дэманстрацыя мультфільмаў на беларускай мове для пачатковых класаў, гульня-віктарына “Кніга – гэта цэлы свет” і батлейкавае прадстаўленне “Цар Ірад”.

 

ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ

ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №10 г. Гомеля”

Тыдня педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Дала мне маці гэту мову...”

 20.02.2017 - 25.02.2017г.

Дата

Мерапрыемства

Месца і час правядзення

Адказныя

20.02.2017

·        Адкрыццё    Тыдня    беларускай мовы і літаратуры.

·        Афішаванне мерапрыемстваў.

·        Афармленне інфармацыйнай прасторы гімназіі.

·        Інфармацыйная прастора  гімназіі №10

 

·        Васіленка Н.Ф.,

·        Жаўняк Н.В.,

·        Несцяровіч С.У.,

 

21.02.2017

·        Ранішняе віншаванне “Дала мне маці гэту мову...”

·        Майстар-клас “Выкарыстанне эфектыўных метадаў і прыёмаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры”

·         7-ыя класы

 

·        к 1-2, 15.00

 

·        Жаўняк Н.В.,

 

·        Жаўняк Н.В.,

 

22.02.2017

·        Віктарына-падарожжа “Скарына – сейбіт асветы”

·        Конкурс малюнкаў “Здароў, марозны, звонкі вечар”

·        Майстар-клас “Развіццё камунікатыўных уменняў вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры”

·        к 1-2, 9-ыя класы

 

·        5-7 класы

·        Несцяровіч С.У

·        Жаўняк Н.В.,

·        Несцяровіч С.У.,

 

23.02.2017

·        Інтэлектуальная гульня-віктарына “Кніга – гэта цэлы свет”

·         к 1-2, 8 класы

·        Жаўняк Н.В.

 

24.02.2017

·        Літаратурна-краязнаўчы калейдаскоп “Хто самы ўважлівы чытач”

·        Конкурс эсэ “Матчына мова”

·        к 1-2, 8-ыя класы

·        8-11 класы

·        Васіленка Н.Ф.,

·        Жаўняк Н.В.,

·        Несцяровіч С.У.

 
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Надышлі Калядкі”

З 13 па 19 студзеня ў гімназіі №10 праходзіў Тыдзень метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай філалогіі “Ой, Калядачкі…”

    Каляды – даўняе народнае свята нашых дзядоў і бабуль, падчас якога вадзілі казу, каб урадзіў добры ўраджай,  мядзведзя, каб былі ў сям’і ўсе здаровы, спявалі  шчадроўкі. Лічылася, як правядзеш калядны вечар, такім будзе ўвесь год. Таму рыхтавалі багатую вячэру – «шчодрую куццю».

    На базе нашай установы адукацыі 13.01.2016 прайшло тэатралізаванае свята «Го-го , Каза…», у якім прынялі ўдзел  вучні  6-11 класаў. Калядоўшчыкі выконвалі песні, танцавалі, расказвалі розныя жарты.Галоўнымі дзеючымі асобамі сталі Дзед , Баба,  Каза і калядоўшчыкіМерапрыемства спадабалася не толькі дзецям, але і дарослым, якія з цікавасцю назіралі за калядоўшчыкамі. Самыя маленькія  былі вельмі ўражаны галоўнай гераіняй – Казой, якая нечакана ў самы разгар свята ўпала.

    Гледачы пачаставалі калядоўшчыкаў цукеркамі, пернікамі, а «каб каза ўстала», далі нават сала. Усім было весела і цікава.

    Мы яшчэ раз дакрануліся да маленькай часцінкі нашай невычэрпнай крыніцы – фальклору. Беражліва захоўвайце нашу спадчыну, наша роднае слова, бо «хто забыў сваіх продкаў –  сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў»!

 
 
24 февраля 2015 г.

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў гімназіі10 прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Раніцай у фае адбылася акцыя “Не маўчы па-беларуску”, падчас якой адзінаццацікласнікі дарылі арыгінальныя паштоўкі са слоўнічкамі. У бібліятэцы была наладжана выстава твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў “Чытаем па-беларуску”. Інфармацыйная прастора гімназіі таксама адпавядала святу. Вучні 8 класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся!”. Вучні 6 класа падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Жывое ў вяках беларускае слова!”. Школьнікі з вялікім задавальненнем чыталі вершы на роднай мове, спявалі беларускія народныя песні. Пяцікласнікі з лёгкасцю адказалі на пытанні віктарыны “Аматары роднага слова”.

Смак роднай мовы не павінен забывацца на наступны дзень. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на зямлі Беларусі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ – такая галоўная тэма мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

 
Урок для студэнтаў ГДУ "Падрыхтоўка да пераказу"
 
Літаратурная кампазіцыя "Шэпчацца явар з калінаю"

 
МО Гимназии №10
Метадычная тэма
З вопыту работы настаўнiка
Вучням
Адкрытыя ўрокі і мерапрыемствы

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

II ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ   21 - 30 ИЮНЯ 2019

Электронный дневник

Мы изучаем китайский

Белорусская республиканская пионерская организация

БЕЛГОССТРАХ

Книга Беларуси XIV-XVIII веков

Книга Беларуси XIV-XVIII веков

Объявления, информация

Объявления, информацияОплатить дополнительные образовательные услуги на платной основе Вы можете через систему «Расчет» (ЕРИП) в любом удобном для Вас месте, в удобное для Вас время, в удобном...

Открыть Объявления, информация

Портал Президента Республики Беларусь

Министерство образования Республики Беларусь

Гомельский облисполком

Отдел образования Гомельского горисполкома

Введите заголовок

Могилевский институт МВД Республики Беларусь