Контакты

+375 (232) 344755
gymnasium-10@mail.gomel.by

ул. Волотовская, 9, 246050 Гомель, Беларусь
Открыть контакты

Мы изучаем китайский

Национальный образовательный портал

«POMOGUT.BY»

Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании.

Единый белорусский веб-портал по ВИЧ/СПИДу

Республиканский Центр Психологической помощи

БелГУТ

Абитуриент

Национальный детский технопарк

УО ГГУ имени Ф.Скорины

УО ГГУ имени Ф.Скорины

Факультет иностранных языков

УО ГГУ имени Ф.Скорины

Факультет психологии и педагогики

Второе высшее образование в ГГУ им. Ф. Скорины

Интерактивный путеводитель по системе проф. образования в РБ

Гомельский профориентационный портал

Беларусь библиотечная

Беларусь Библиотечная

Центр творчества детей и молодежи Центрального района г.Гомеля

Безопасный маршрут

МО белорусского языка и литературы

Міжнародны дзень роднай мовы

 
Міжнародны дзень роднай мовы

Слова кожнае і кожны сказ бацькоўскі

Змалку трэба моцна бараніць…

Па дарозе доўгай, бруднай, коўзкай

Мовы матчынай запомні карані… 

                                       Пімен Панчанка

   З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры былі праведзены ў гімназіі наступныя мерапрыемствы для вучняў:

Віктарына-падарожжа, прысвечаная Году малой Радзімы, “Гомель-ты мая буслянка”

Урок-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”

Урок-прэзентацыя “Беларускае слова на старонках перыядычных выданняў”

Інтэлектуальная гульня-віктарына “Вітаем поры года”

Гульня “Слова пра Беларусь”

Конкурс малюнкаў “Не маўчы па-беларуску”

Конкурс эсэ “Матчына мова”

Конкурс чытальнікаў "Гучы, родная мова!”

Гульня “Юныя эрудыты”

Рэспубліканскі конкурс “Буслік-2019”.


ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ Тыдня педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

АНАЛІЗ  ПРАВЕДЗЕНАЙ РАБОТЫ МЕТАДЫЧНЫМ АБ’ЯДНАННЕМ НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ ў 2020/2021 навучальным годзе

 

Аналіз работы метадычнага аб’яднання 2021/2022 навучальны год

 Педагагічная дзейнасць настаўнікаў праводзілася ў адпаведнасці з планам работы МА на 2021/2022 н.г. Падводзячы вынікі работы, можна адзначыць, што настаўнікі вырашалі пастаўленыя  перад імі задачы.

 

Вучэбна-метадычная работа  прадстаўлена наступным чынам:

1.Веданне навукова-метадычнага забеспячэння вучэбнага  працэсу як адзін з асноўных складальнікаў прафесійнай кампетэнтнасці педагога. Адметнасці арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў  па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура” і «Кодэкса аб адукацыі», планаванне педагагічнай дзейнасці з улікам новых патрабаванняў.

2.Арганізацыя і правядзенне адкрытых урокаў для студэнтаў і выкладчыкаў ГДУ імя Ф. Скарыны ў межах удзелу ў праграме «Лінгваэтнакультуралагічны кампанент навучання беларускай мове і выхавання моўнай асобы грамадзяніна Рэспублікі Беларусь».

  1. 3. Наведванне семінараў і метадычных нарад: Жаўняк Н.В. ( сярэдняя школа №22). “Асаблівасці арганізацыі вучэбнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе. Абноўленыя

вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.

  1. Развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў у святле міжнароднай праграмы па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў і рэкамендацыі па выніках рэспубліканскага маніторынгу якасці адукацыі.
  2. Правядзенне семінараў, кансультацый, метадычных майстэрняў.

У верасні быў праведзены практыкум «Эфектыўныя прыёмы і формы работы па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд і конкурсаў”. Жаўняк Н. В. ГАІРА.

На працягу прымалі ўдзел у анлайн вебінарах, прапанаваных анлайн-школай on-skills «Метады арганізацыі інтэрактыўных анлайн заняткаў», майстар-класы “Лічбавыя інструменты сучаснага настаўніка”. Жаўняк Н.В., Юрчанка А.В., Васіленка Н.Ф. 

Акрамя таго ўдасканальваецца работа з адоранымі дзецьмі.

  1. Складзены індывідуальныя планы работы.
  2. Супрацоўніцтва з выкладчыкамі Гомельскай вобласці ў час падрыхтоўкі вучняў да III этапа рэспубліканскай алімпіяды. (Юрчанка А.В.)
  3. Настаўнікам Юрчанка А.В. праведзены заняткі з адоранымі вучнямі па падрыхтоўцы да III этапа рэспубліканскай алімпіяды (на базе школы №32).

Работа ў  якасці старшыні  журы ІІ этапа рэспубліканскай алімпіяды (Жаўняк Н.В.). Работа ў  складзе журы ІII этапа  алімпіяды “Крок у будучыню”(Жаўняк Н.В.).

Работа ў  якасці старшыні  журы ІІ этапа абласной алімпіяды  (Юрчанка А.В.).

Работа ў  складзе журы  абласнога конкурсу ”Ведай родную мову”  (Юрчанка А.В.).

  1. Жаўняк Н.В. з’яўляецца членам экспертнай камісіі па падрыхтоўцы модуляў інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу.
  2. Правядзенне дыягнастычнага тэсціравання ў 5 – 10 кл.
  3. Правядзенне зрэз-тэстаў у 11 класах.
  4. Ажыццяўленне ўзаемаправеркі сшыткаў і ўзаеманаведванне ўрокаў.
  5. Работа са студэнтамі-практыкантамі.
  6. Падрыхтоўка матэрыялаў для інфармацыйнага стэнда гімназіі. Падрыхтоўка матэрыялаў да Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Падрыхтоўка матэрыялаў да Дня роднай мовы.
  7. Карэкцыйная работа са слабымі вучнямі (згодна з планам).

На кожным уроку настаўнікі імкнуцца актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў: індывідуальная і дыфірынцыраваная накіраванасць вучэбнага працэсу, групавая і самастойная работа, выкарыстанне міжпрадметнага падыходу, заданні творчага характару, праектная дзейнасць.

Адораныя дзеці маюць  схільнасцей і асаблівасцей, задача настаўніка – дапамагчы адораным і таленавітым дзецям выявіць свае здольнасці, рэалізаваць творчы патэнцыял.

2021/2022 вучэбны год настаўнікі выкарыстоўвалі тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі, што дае магчымасць забяспечыць інтэнсіўнасць навучання і актывізавацыі  вучэбнай і пазнаваўчай дзейнасці, фарміраванне і развіццё крытычнага і візуальнага мыслення, зрокавага ўспрыняцця, развіццё здольнасці перадачы ведаў вобразамі.

У сваёй педагагічнай дзейнасці настаўнікі выкарыстоўваюць увесь свой вопыт, каб ствараць на ўроку ўмовы для праяўлення і задавальнення пазнаваўчых і камунікатыўных патрэб вучняў.

Работа настаўнікаў па самаадукацыі, якая ўключае ў сябе вывучэнне літаратуры па тэме, праектаванне асабістай дзейнасці, распрацоўка праграмна-метадычнага забеспячэння вучэбнага працэсу, самааналіз работы па тэме.                      

Васіленка Н.Ф. Выкарыстоўвае электронные сэрвісы і інтэрнэт-рэсурсы ў выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Настаўнік звяртае ўвагу на выкарыстанне праграм Cap Cut, Canva, Genially, што дазваляе сённяшні ўрок зрабіць сучасным, цікавым, займальным.

Была створана метадычная капілка з вопыту работы настаўнікаў гімназіі. Настаўнікі заўжды знаходзяцца ў стане творчага пошуку.

Юрчанка А.В. распрацавала  капілку алімпіядных заданняў для вучняў 5-6 класаў, 7-8 класаў, 9-11 класаў, што дазволіла паказаць высокі ўзровень падрыхтаванасці вучняў, яе вучаніца Дашкевіч А. сталі пераможцам III этапа рэспубліканскай алімпіяды.

Працягваецца праца па распрацоўцы заданняў і практыкаванняў для вучняў 6 класаў, якія спрыялі развіццю арфаграфічнай пільнасці на ўроках беларускай мовы (Шчалкун М.С.).

Былі распрацаваны літаратурныя дыктоўкі. Гэты матэрыял Несцяровіч С.У.  публікуе ў прадметных часопісах, што дазваляе  падзяліцца багатымі распрацоўкамі з настаўнікамі горада і краіны. Настаўнік вялікую ўвагу надае сучаснай беларускай літаратуры, рыхтуецца матэрыял па творчасці сучасных беларускіх паэтаў.

          Трэба адзначыць высокі ўзровень па абагульненні вопыту па арганізацыі літаратурных дыктовак для 7 класаў, 9 класаў (Несцяровіч С.У.).  Настаўнік падрыхтаваў сістэму ўрокаў па творчасці беларускіх пісьменнікаў, пачынаючы з пятага класа, калі вучні толькі пачынаюць знаёміцца з творчасцю мастакоў слова.  Несцяровіч С.У. пачаў распрацоўку ўрокаў для дадатковага чытання Матэрыялы да правядзення ўрокаў беларускай літаратуры  былі высока ацэнены рэдакцыяй часопіса”Беларуская мова і літаратура” .

Створана капілка заданняў і практыкаванняў для тэматычнага кантролю 7-8 класаў, надавалася ўвага такім часцінам мовы, як «Лічэбнік», «Займеннік»,  вядзецца падрыхтоўка заданняў і практыкаванняў для вучняў 10-11 класаў (Жаўняк Н.В.). Таксама вядзецца збор матэрыялаў па падрыхтоўцы да ЦТ (“Арфаграфія”,”Марфалогія”,”Лексіка і фразеалогія”, “Словаўтварэнне”), што дазваляе  паказаць добры ўзровень падрыхтоўкі вучняў да ЦТ.


Пазакласная дзейнасць.

 
12 марта 2018 г.

        Пазакласная дзейнасць

 

У цэнтр школьнай адукацыі пастаўлена развіццё і выхаванне чалавека культуры, здольнага ўздзейнічаць на асабістую адукацыйную траекторыю, суадносячы яе з нацыянальнымі і агульначалавечымі дасягненнямі. Гэтаму спрыяе пазакласная работа

Факультатыўныя заняткі, праца літаратурнага гуртка, выпуск  газеты “Атава”, прысвечаны важным падзеям у жыцці гімназіі, падрыхтоўка літаратурных стэндаў, тэматычных выстаў, агляд сучаснай літаратуры, сустрэчы з пісьменнікамі, правядзенне ранішнікаў,  вечарын, віктарын, гульняў – усё гэта спрыяе стварэнню ў класе атмасферы творчасці, духоўнасці, павагі да кнігі, мастацтва слова.

У  2021/2022 н.г. настаўнікі  беларускай мовы і літаратуры правялі наступныя пазакласныя мерапрыемствы:

  • Падрыхтоўка і правядзенне Тыдня беларускай мовы і літаратуры.
  • Гульня- віктарына.”Цуды калядных свят”.
  • Вiктарына «Таямнiцы роднага слова».
  • Медэаперапынкі ”Бацькаўшчына светлая мая…”
  • Калядны фэст ”Гэй, Калядачкі…”
  • Гульня “Ведаеш роднае слова?”
  • Конкурс нататак «Жывое ў вяках беларускае слова» (для гімназічнага альманаха”Атава”).
  • Конкурс эсэ «Любімыя сцежкі роднага краю».

У 2021/2022 навучальным годзе падрыхтавалі і правялі Дзень роднай мовы, у  межах якога было праведзена :

  1. Вiктарына «Моўны турнір».
  2. Віктарына для вучняў 8 класаў “Ці ведаеш літаратурнага героя?”
  3. Віктарына для вучняў 10 класаў “Старонкі палескай хронікі”.
  4. Краязнаýчая віктарына “Любімыя куткі роднага горада”.
  5. Наведванне выставы ў музеі гісторыі горада «Загадкі старога         Гомеля»,  вучні 5,7  класаў.

 На працягу года былі наладжаны краязнаўчыя экскурсіі, бо гэта дазваляе дакрануцца да таямніц малой радзімы, разгарнуць невядомыя старонкі гісторыі роднага краю, ганарыцца сваёй Радзімай, яе набыткамі.

1.Экскурсія ў музей-сядзібу Агінскіх (Гродзенская вобласць) 6 класы.

  1. Экскурсія ў Музей вады (Гродзенская вобласць вёска Доцішкі ) 6 класы.
  2. Краязнаўчая экскурсія па Смаргоншчыне «Тапаніміка Смаргоні».
  3. Экскурсія ў Мемарыяльны комплекс Чырвоны Бераг, 5,10 класы.
  4. Экскурсія ў Музей Вялікай Айчыннай вайны (Мінск), 5, 10 класы.
  5. Экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку (Мінск), 5, 10 класы.
  6. Аглядавая экскурсія па Мінску (Таямніцы Траецкага прадмесця)

8.Экскурсія ў Гервяты, Варняны, Гудагай – жамчужыны дойлідства Гродзеншчыны. 6 клас.

  1. Экскурсія ў Музей прыроды і побыту (вёска Ляскавічы) 5 класы.
  2. Экскурсія ў Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.

11.Наведванне выставы ў Музеі ваеннай славы.

 12.Наведванне выставы ў “Музеі фатаграфіі”.

13.Наведванне выставы ў “Музеі рэдкай кнігі” (краязнаўчы аддзел  бібліятэкі імя Леніна ) .

14.Наведванне краязнаўчага аддзела  бібліятэкі  імя Леніна .

Праектна-даследчыя метады настаўнікі выкарыстоўваюць не толькі на ўроках. Больш за 15 гадоў  практыкуем арганізацыю праектна-даследчай дзейнасці з вучнямі ў пазакласнай рабоце.

ФОТО



Дзень роднай мовы ў гімназіі

 
Дзень роднай мовы ў гімназіі

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

 

                                              Уладзімір Караткевіч  

“Дала мне маці гэту мову...”

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

У гімназіі №10 г. Гомеля адзначаць гэты дзень стала добрай традыцыяй. Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры трэба давесці да вучняў значнасць такога свята, дапамагчы ўсвядоміць думку аб неабходнасці клапаціцца пра бытаванне роднай мовы. У святой справе адраджэння беларускай нацыянальнай культуры і мовы настаўнікі абапіраюцца на лепшыя гімназічныя традыцыі: святкаванне Каляд з ваджэннем казы, свята Гукання вясны, сустрэчы з майстрамі беларускага слова – паэтамі і празаікамі, конкурсы чытальнікаў, удзел у навукова-даследчых канферэнцыях і інш.

Сёлета 21 лютага з раніцы ў гімназіі гучалі песні беларускіх выканаўцаў, гімназісты пры ўваходзе дарылі арыгінальныя паштоўкі са слоўнічкамі “Не маўчы па-беларуску”. Прыемна было пачуць беларускае слова на перапынках ад калег-настаўнікаў і вучняў. Добра выглядалі з густам аформленыя  інфармацыйныя стэнды. На свята матчынай мовы праведзены шэраг мерапрыемстваў: віктарына-падарожжа “Скарына – сейбіт асветы”, акцыя “Гадуем беларусаў” з караоке па-беларуску, дэманстрацыя мультфільмаў на беларускай мове для пачатковых класаў, гульня-віктарына “Кніга – гэта цэлы свет” і батлейкавае прадстаўленне “Цар Ірад”.


21 лютага -Дзень роднай мовы

ПЛАН тыдня беларускай мовы і літаратуры “Надышлі Калядкі”

Тыдзень "Калядная казка

 
Тыдзень "Калядная казка

Тыдзень "Калядная казка


МО Гимназии №10

Метадычная тэма
З вопыту работы настаўнiка
Вучням
Пазакласная работа
Адкрытыя ўрокі і мерапрыемствы

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Переводчик

Кодекс Республики Беларусь об образовании

Государственный школьный стандарт

День народного единства

Год исторической памяти

Память и боль белорусской земли

Политика обработки персональных данных

Электронный дневник

Правовой форум Беларуси

ТК администрации Центрального района г.Гомеля

Трудоустройство молодежи

Портал Президента Республики Беларусь

Министерство образования Республики Беларусь

Детский правовой сайт

Гомельский облисполком

Гомельский городской исполнительный комитет