- Учимся дома
- Выпускнику
- Контакты
- Администрация
- Методические объединения
- Методическая работа
- Отзывы
- Расписания
- Объявления, информация
- Карта сайта
- Электронный дневник
- Полезные ссылки
- О гимназии
- Одно окно
- СППС
- Наши СМИ
- ENGLISH
- Нормативно правовые документы
- Связи гимназии
- Поступление в гимназию
- Филиал ГГУ им. Ф. Скорины
- Правовая страничка "Наша безопасность"
- Новости
- Методический кабинет [P]
- Ресурсный центр по английскому языку
- БЕЛГОССТРАХ
- Конференция «СВОБОДНЫЙ ВЫБОР»
- Суббота приглашает
- Профсоюз
- Попечительский совет
- Библиотека
- Мы изучаем китайский
- МЧС информирует
- Инновационная деятельность
- Финансовая грамотность
- Второй этап республиканской олимпиады
- " ... и помнит мир спасенный ..."
Контакты
+375 (232) 344755
gymnasium-10@mail.gomel.by
ул. Волотовская, 9, 246050 Гомель, Беларусь
Открыть контакты
Студэнты УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”
29 студзеня па 7 красавіка мы, студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, праходзілі педагагічную практыку ў ДУА “Гімназія №10 г.Гомеля”. У гімназіі створаны ўсе ўмовы для паспяховага праходжання практыкі студэнтамі. Мы адразу адчулі, што нам сапраўды пашчасціла, бо гэта адна з лепшых устаноў адукацыі ў горадзе, у якой працуе высокакваліфікаваны творчы калектыў. Асабліва цікавымі, запамінальнымі былі моманты, калі мы пазнаёміліся са сваімі першымі вучнямі. Напэўна, мы запомнім надоўга гэтыя шчырыя дзіцячыя вочкі, якія з такой цікавасцю і даверам глядзяць на цябе.
Першыя ўрокі ... Гэта ўсё роўна, што першыя крокі дзіцяці. Ён робіць некалькі ўдалых крокаў і спатыкаецца, падае. Але падымаецца і працягвае далей свой шлях. І ў выніку - цвёрда і ўпэўнена стаіць на сваіх нагах і бегае, ужо не спатыкаючыся. Вось і мы, студэнты-практыканты па беларускай мове і літаратуры, прыйшлі праводзіць свае першыя ўрокі. Дзесьці спатыкаліся, недзе «падалі», але падымаліся і ішлі далей. І толькі дзякуючы падтрымцы мудрых педагогаў гімназіі, вопытных знаўцаў роднай мовы Васіленка Наталлі Фёдараўны, Юрчанка Алены Валяр’янаўны, Несцяровіча Сяргея Уладзіміравіча змаглі цвёрда і ўпэўнена стаяць перад вучнямі на ўроках, яны заўсёды працягвалі нам руку дапамогі. Але самую вялікую падтрымку нашых настаўнікаў-прадметнікаў мы ўбачылі ў выключна падрыхтаваных вучнях, якія з вялікай павагай, цікавасцю адносіліся да падрыхтоўкі да ўрокаў роднай мовы і літаратуры, заўсёды добрасумленна працавалі.
У працы з класнымі калектывамі вялікую дапамогу аказвалі нам і класныя кіраўнікі: Паніна Лідзія Аляксандроўна, Юрчанка Алена Валяр’янаўна, Смалякова Алена Уладзіміраўна., Чучвага Вольга Аляксандраўна і Курбатава Вольга Валер’еўна. Умелыя педагогі шчыра дзяліліся сваім вопытам, дапамагалі наладзіць узаемаадносіны з вучнямі. У нас атрымаліся цудоўныя, запамінальныя пазакласныя мерапрыемствы, класныя гадзіны, гутаркі на розныя тэмы, якія цікавілі нашых вучняў.
Педагагічная практыка стала важным этапам у нашай прафесійнай дзейнасці: адбывалася ўдасканаленне камунікатыўных, арганізатарскіх і пазнавальных уменняў.
Словы ўдзячнасці хочацца выказаць кіраўніку гімназіі, Бяспалай Ірэне Васільеўне, якая ў самы першы, самы адказны і хвалюючы дзень сустрэла нас з усмешкай, пажадала плённай працы з вучнямі. Мы ўдзячны ўсяму педагагічнаму калектыву гімназіі №10 за нашу лепшую першую практыку і цудоўных вучняў.
Студэнты УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”
Васіленка Я.У., Бялко А.С., Мякшун А.У.,
Лазарава А.В., Чэкан А.У.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Отзывы
Поиск по сайту
Новости

- Гомель. Неосторожное обращение с огнём - может стать причиной пожара
- День безопасности. Внимание всем!
- Весеннее настроение
- ...и другая информация