- Администрация
- Контакты
- Выпускнику
- Методические объединения
- Методическая работа
- Отзывы
- Карта сайта
- Расписания
- Электронный дневник
- Полезные ссылки
- О гимназии
- Одно окно
- СППС
- Наши СМИ
- ENGLISH
- Нормативно правовые документы
- Связи гимназии
- Поступление в гимназию
- Филиал ГГУ им. Ф. Скорины
- Правовая страничка "Наша безопасность"
- Новости
- Ресурсный центр по английскому языку
- Конференция «СВОБОДНЫЙ ВЫБОР»
- Суббота приглашает
- Профсоюз
- Попечительский совет
- Библиотека
- Мы изучаем китайский
- МЧС информирует
- Финансовая грамотность
- Второй этап республиканской олимпиады
- Информационная безопасность
- " ... и помнит мир спасенный ..."
- ПКПП
Контакты
+375 (232) 344755
gymnasium-10@mail.gomel.by
ул. Волотовская, 9, 246050 Гомель, Беларусь
Открыть контакты
Некалькі слоў пра педагагічную практыку
Мы, студэнты філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны, праходзілі педагагічную практыку ў ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” у перыяд з 08.11.2021 па 04.12.2021. Гэты час стаў для нас сапраўды незабыўным. Падчас практыкі мы атрымалі вялікую падтрымку з боку адміністрацыі і настаўніцкага калектыву. І таму словы ўдзячнасці хацелася б сказаць Васіленка Наталлі Фёдараўне і Жаўняк Наталлі Валер’еўне, бо яны – не проста прафесіяналы сваёй справы, а людзі з чулым стаўленнем не толькі да вучняў, але і да нас, пачынаючых настаўнікаў. Кожны ўрок, праведзены імі, па праву можна лічыць эталонным: разнастайнасць выкарыстаных метадаў і прыёмаў, добразычлівыя адносіны да дзяцей, прадуманая структура заняткаў – усё гэта садзейнічала лепшаму засваенню ведаў, спасціжэнню таямніц беларускай мовы і літаратуры, выхаванню пачуцця гонару за родны край. Іх маральная падтрымка, карысныя парады, цёплыя словы ў хвіліны сумненняў дапамаглі пераадольваць усе перашкоды, што ўзнікалі на нашым шляху.
Самай складанай і ў той жа час самай прыемнай стала праца з класамі, за якімі мы былі замацаваны, бо адсутнасць настаўніцкага вопыту вылілася ў цяжкасці пры знаходжанні спецыфічнага падыходу да кожнага з іх. Усё гэта, аднак, кампенсавалася добразычлівым стаўленнем да нас класных кіраўнікоў Воранавай Наталлі Рыгораўны, Ераміцкай Вольгі Мікалаеўны, Жаўняк Наталлі Валер’еўны і Тамко Марыі Аляксандраўны.. Дзякуючы іх падтрымцы мы наладзілі з дзецьмі давяральныя адносіны, а гэта спрыяла стварэнню сяброўскай абстаноўкі на ўроках. Было прыемна адчуваць на сабе цікаўныя позіркі. Праца настаўнікам прыносіць велізарны эмацыянальны зарад і такую ж аддачу. Не толькі ты нечаму вучыш дзяцей, ад іх таксама можна шмат чаму навучыцца.
Ад практыкі ў нас засталіся толькі пазітыўныя ўражанні. Яна стала вызначальным фактарам ва ўдасканаленні прафесіянальных здольнасцей. Дзякуючы ёй мы ўпэўніліся ў правільнасці зробленага намі выбару – стаць настаўнікамі.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Отзывы