Контакты

+375 (232) 344755
gymnasium-10@mail.gomel.by
ggymnasium10

ул. Волотовская, 9, 246050 Гомель, Беларусь
Открыть контакты

Абитуриент

УО ГГУ имени Ф.Скорины

УО ГГУ имени Ф.Скорины

Факультет иностранных языков

УО ГГУ имени Ф.Скорины

Факультет психологии и педагогики

Второе высшее образование в ГГУ им. Ф. Скорины

Национальный образовательный портал

Гомельский профориентационный портал

Центр творчества детей и молодежи центрального района г.Гомеля

«POMOGUT.BY»

Информационный ресурс для людей, столкнувшихся с проблемой наркомании.

Безопасный маршрут

Новости

 
17 августа 2019 г.
НІХТО НЕ ЗАБЫТЫ, НІШТО НЕ ЗАБЫТА

З глухім рэхам разнесліся па лясной паляне стрэлы ганаровага каравула, парушаючы ранішнюю цішыню… Сінявата-шэры дымок узняўся над абеліскам. На некалькі хвілін запахла порахам… Гэты лес калісьці даў прытулак партызанам.

І сёння, у мірны час, гэтым жнівеньскім ранкам сюды прыехалі ўдзячныя нашчадкі…На знакамітым месцы сабраліся ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі гарадскіх уладаў і грамадскіх аб’яднанняў, настаўніцтва горада,  моладзь. Няма сумневу, што гэтае святое месца абудзіла ў прысутных пачуццё гонару за сваіх продкаў, якія з партызанскай зброяй у руках адстойвалі незалежнасць Беларусі ў гады апошняй кровапралітнай вайны.

Выжывалі і змагаліся не толькі на перадавой, на франтах вайны, але і ў партызанскіх атрадах, зацята і мужна, у нястомнай барацьбе набліжалі час перамогі над ворагам. Згадаем радкі Янкі Купалы:

                                  Партызаны, партызаны, беларускія сыны!                                                             За няволю, за кайданы рэжце гітлерцаў паганых,                                                   Каб не ўскрэслі век яны.     
      На заклік славутага песняра адгукнуліся лепшыя прадстаўнікі беларускага народа, якія, жывучы ў экстрэмальных умовах, не давалі спакою гітлераўскай навале. Такімі былі партызаны легендарнага атрада “Бальшавік”, што дзейнічаў са жніўня 1941 года ў раёне Шчакатоўскай дачы Гомельскага раёна. “Партызанская крынічка” – так сталі называць месца першай дыслакацыі атрада.

На мітынгу-рэквіеме пасля гарачых прамоў выступоўцаў пачуліся спевы – песні мінулых гадоў у гонар іх, аддаўшых жыцці за сённяшняе мірнае неба Беларусі: “В землянке”, “В лесу прифронтовом”, “Синий платочек”

Пэўна, няма ў Гомелі жыхара, які б не ведаў гэта ўрочышча. З пакалення ў пакаленне перадаецца слаўная традыцыя наведвацца сюды, за 10 км. ад Гомеля. “Няма смачнейшай вадзіцы, чым з партызанскай крыніцы” – прамоўленыя колішнім партызанам словы сталі афарыстычнымі. Традыцыйнымі сталі вандроўкі на “Крынічку…” і прадстаўнікоў  гімназіі №10. 

Палымнеюць на бетонных плітах гваздзікі, ля стэлы застылі салдаты ганаровай варты, над схіленымі ў жалобе галовамі тужліва шумяць беларускія сосны.

Пра гераічную дзейнасць партызанскай брыгады “Бальшавік” можна даведацца тут. https://www.newsgomel.by/news/culture/9964-gomel-skomu-partizanskomu-otryadu-bol-shevik-v-avguste-ispolnyaetsya-75-let.html

                                                                       Настаўнік гімназіі № 10 Сяргей Несцяровіч


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Новости

Перепись населения

Единый белорусский веб-портал по ВИЧ/СПИДу

75 освобождения Беларуси

"Зубренок"

МГПУ им. И.П.Шамякина

ГОТОВИМ ПЕДАГОГОВ - СОЗДАЕМ БУДУЩЕЕ

Электронный дневник

Мы изучаем китайский

Белорусская республиканская пионерская организация

БЕЛГОССТРАХ

Книга Беларуси XIV-XVIII веков

Книга Беларуси XIV-XVIII веков

Объявления, информация

Объявления, информацияОплатить дополнительные образовательные услуги на платной основе Вы можете через систему «Расчет» (ЕРИП) в любом удобном для Вас месте, в удобное для Вас время, в удобном...

Открыть Объявления, информация

Портал Президента Республики Беларусь

Министерство образования Республики Беларусь

Гомельский облисполком

Отдел образования Гомельского горисполкома

Введите заголовок

Могилевский институт МВД Республики Беларусь